Творчыя сустрэчы на “Вішнёвым панадворку”



“Вішнёвы панадворак” у Глыбоцкім цэнтры культуры запрасіў жыхароў і гасцей горада на паэтычную сустрэчу паэтаў трох раёнаў – Глыбоцкага, Шаркоўшчынскага і Докшыцкага. Таксама падчас свята адбыўся творчы канцэрт Ганны Шаколы і прэзентацыя яе трэцяга песеннага зборніка.

tvorchaja_vecharyna-20

Па словах Ганны Шаколы, нарэшце збылася яе мара  –  яна вельмі хацела пісаць на духоўную тэму.

– Зборнік называецца “Песняй славім цябе, Божа!”, у які ўвайшлі 32 песні. Я вельмі ўдзячная Богу, напэўна я атрымала ад яго нейкую ласку, што гэты зборнік з’явіўся на свет.

Прыемнай нечаканасцю для наведвальнікаў мерапрыемства стаў і выступ лідара рок-гурта 12/07 з Менску Андрэя Шаметы. Яго вершы прысутным нагадалі байкі Кандрата Крапівы, а песні – творчасць Уладзіміра Высоцкага:

– Мяне ўсё натхняе – усё, што не праходзіць міма, што прымушае радавацца, крыўдзіцца, хвалявацца – усё, што не пакідае абыякавым. Пішу я ў асноўным тэксты, радзей – вершы, напэўна, таму што вырас на Уладзіміры Высоцкім і Юрыі Клінскіх.

Падчас свята  супрацоўнікі Глыбоцкай цэнтральнай раённай бібліятэкі, якія рыхтавалі гэтае мерапрыемства, раздавалі  буклеты наведвальнікам  з рэцэптамі страваў з вішань і візітоўкі. З дапамогай іх запрашалі часцей наведваць бібліятэку і падобныя вечарыны.

[Not a valid template]

Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара