Былы войт гміны Нарва падсумоўвае вынікі працы
“Мы правялі шэраг зменаў у бок мадэрнізацыі гміны,” – вынікі працы ў гміне Нарва ў час апошняга склікання падводзіць Андрэй Плесковіч. Ён займаў пасаду войта з 2010 да жніўня 2014 года. Як аказваецца, не ўсе жыхары гміны бачаць праведзеныя рэформы:
– Нарву закінулі так, быццам тут ніхто не жыве.
– Дарогі і ходнікі былі зробленыя. У парку нешта робяць. Нейкія змены ёсць.
– У тым годзе мы мелі добрыя канцэрты, прайшлі Дні Нарвы. Год быў фантастычны, калі весці размову пра культуру.
Андрэй Плесковіч:
– У гэтай кадэнцыі мы заасфальтавалі дарогі, галоўныя вуліцы Нарвы, адрамантавалі святліцы ў Крыўцове, Ласінцы, Трасцянцы, Ласьках, Тэневічах Вялікіх.
Акрамя дарог, мы падключылі да вадаводу хаты жыхароў многіх вёсак ды мясцовасці ў гміне, дадае Андрэй Плесковіч. Зараз абавязкі войта гміны Нарва выконвае Чэслаў Казімір Младзяноўскі.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота poranny.pl