Пікет у падтрымку помніка літары “Ў”
Летам 2014 года ў Полацку разгарэўся скандал вакол помніка беларускай літары “У нескладовай” з-за пашкоджанага надпісу. Полацкія ўлады паабяцалі помнік рэстаўраваць і нават адкрылі рахунак для збору ахвяраванняў. Але да сёння так нічога і не зрабілі.
22 ліпеня каля помніка правяла пікет па зборы подпісаў за вылучэнне ў кандыдаты ў дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Вольга Дамаскіна. Яе ініцыятыўная група зарэгістравана па Полацкай выбарчай акрузе №27.
“Абрала гэтае месца невыпадкова, – патлумачыла Вольга, – каб хоць неяк звярнуць увагу ўладаў да незадавальняючага стану гэтага ўнікальнага помніка”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя