«Басовішча-2016». Другі дзень



Завяршае канцэрт гурт Znich, які спалучае фолк з металам. Сёлета гурт з нязменным Алесем Таболічам святкуе 20 гадоў свайго існавання.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Ну і хэдлайнер сённяшняга канцэрта – BRUTTO. Гэта новы гурт славутага вакаліста Сяргея Міхалка. Музыкі акрэсліваюць свой стыль як “панкаўскі паўэр-ліфтынг для дзяцей і вар’ятаў”. Яны не спыняюцца і заўсёды трымаюць сваіх фанатаў у напружанні, якое ствараюць у сваіх песнях.

[Not a valid template]

Bялікае вяртанне на сцэну БАСовішча – падляшскі гурт Zero-85 разам з вакалістам Юркам Асеннікам. Сёлета гурт запрэзентуе свой новы альбом ‘’Turritopsis Nutricula’’, які мае быць завяршэннем 15 гадоў музычнай дзейнасці.

[Not a valid template]

А зараз адзін з галоўных сюрпрызаў сёлетняга „Басовішча” – сербскі гурт Erik & the Worldly Savages. Пра іх музыку кажуць, што гэта інфектыўны панк-фольк з этнакліматам. Музыкі жывуць і ствараюць музыку ў Сербіі, але выступаюць па ўсім свеце.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Чарговы сэт – за польскім праектам Jazzombie. Cпалучэнне сіл легенд польскай музыкі- Lao Che i Pink Freud. Музыкі карыстаюцца творчасцю перадваенных польскіх паэтаў, адтyль і назва іх альбома ”Erotyki”. Адметнасць іх музыкі – пазітыўная энергія і выдатнае гучанне інструментаў у спалучэнні з цікавымі тэкстамі.

DSC02860

Яшчэ адзін пераможца конкурсу Беларускага Радыё Рацыя

[Not a valid template]

[Not a valid template]

Уладзь Лянкевіч: „Праца над новым альбом актыўна працягваецца. Хутчэй за ўсё прыканцы года, альбо на пачатку наступнага альбом будзе„.

Наступны выступоўца – гурт TonqiXod, леташні лаўрэат конкурсу маладых выканаўцаў “Басовішча”. Стыль каманды – гаражны арт-рок з украпінамі ад джазу і эксперыментальнага року да прота-панка і псіхадэліі.

DSC02827

Уручэнне прыза за ўдзел у конкурсе Беларускага Радыё Рацыя

[Not a valid template]

Алесь Лютыч: „Большая палова матэрыялу да новага альбому гатовая. У студзені збіраюцца запісваць„.

Гурт :B:N: пачаў свой сэт. Каманда родам з невялікага беларускага горада Бяроза. Яе дэбютнае выступленне адбылося ў 1999-м годзе ў родным райцэнтры. За мінулы час гурт запісаў 7 альбомаў. Дарэчы, альбом «Жыве Rock-N-Roll!» быў запісаны ў Беластоку на студыі Rembrandt. Летась выйшла найноўшая кружэлка :B:N:  «Шукай сваё».

[Not a valid template]

Пачынаецца другі канцэртны вечар фестывалю “Басовішча-2016”. Традыцыйна яго адкрывае сваім выступам пераможца конкурса маладых выканаўцаў. Сёлета ім стаў гурт “.К”.

[Not a valid template]

[Not a valid template]

* * *

23 ліпеня — другі дзень фестывалю музыкі маладой Беларусі «Басовішча-2016».

Апрача канцэртаў арганізатары падрыхтавалі таксама шмат іншых цікавостак.

Адпачынак ля водасховішча і паказ спектакля „Ксэня” тэатра Чрэво.

[Not a valid template]

Пасля ўчорашніх канцэртаў госці фестывалю набіраюцца сілаў на новыя ўражанні.

[Not a valid template]

У 11:00 (паводле польскага часу) у адмысловай зоне БАСмежжа пачнецца прагляд беларускіх мультфільмаў. У 12:00 там пройдуць спартыўныя спаборніцтвы ўдзельнікаў фестывалю.

— Будуць тэатральныя заняткі, калі можна так сказаць, бо гэта такія заняткі, каб расслабіцца. Гэта будзе ля вадасховішча. Будзе спектакль  «Ксэня» у гмінным цэнтры культуры і таксама паказы кіно.

Майстар-класы над вадасховішчам пачынаюцца ў 13.30.  Спектакль Тэатра Чрэво ў Гміннным цэнтры культуры ў 15.45. А перад самымі канцэртамі арганізатары запрашаюць на прэм’еру фільма «Басовішча» у 17 гадзін. Паказ у зоне БАСмежжа.

БАСмежжа — зона адпачынку, якую падрыхтавалі арганізатары фестывалю. Тут можна скаштаваць вегетарыянскія стравы ды купіць беларускую літаратуру. Ля намётавага мястэчка свае працуе барбер з Узды Дзмітры Мацкевіч. Беларускія арнаменты і сімволіку на рэчах штодзённага карыстання прадае таксама Алесь Мазанік з партала imbryk.by

— Тут прадаецца беларуская сапраўдная сімволіка, беларуская музыка, сувенірныя магніты, сцягі, — усё тое, што трэба беларусам, якія прыехалі на «Басовішча». Я бачу зацікаўленасць упершыню мясцовых жыхароў, а не тых, хто прыехаў на «Басовішча» і мяне гэта вельмі радуе, бо мне значна цікавей прасоўваць беларускую культуру далей, а не толькі зацыклівацца на сваіх грамадзянах.

Сёння канцэрты пачынаюцца ў 18.00. На сцэне ў Барыку зайграюць між іншымі: БН, Jazzombie, Нуль-85, Брутто ды Зніч. Аднак другі дзень гульні ў Барыку пачне пераможца сёлетняга конкурсу маладых гуртоў гарадзенскі «точка К».

Праграма (польскі час)

 

kRyzF_UKvN8

pQjSayTHu_A

Беларускае Радыё Рацыя, Гарадок