Слонімцы – за Ларысу Геніюш
У нядзелю, 24 ліпеня, сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл распачалі збор подпісаў па рэабілітацыі беларускай паэткі і грамадскай дзяячкі Ларысы Геніюш (1910-1983).
Акцыя пачалася зборам подпісаў, якія будуць перададзеныя ў Генеральную пракуратуру ды Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь. За рэабілітацыю Ларысы Геніюш у Слоніме ў першы дзень падпісаліся больш за 20 чалавек.
Слонімцы таксама будуць дамагацца ўключэння твораў Ларысы Геніюш у школьную праграму. А вуліцу Савецкую ў Зэльве перайменаваць у вуліцу Ларысы Геніюш, тым больш, што некалькі гадоў таму па сабраных подпісах у жыхароў Савецкай вуліцы ў Зэльве большасць выказалася за перайменаванне вуліцы ў гонар вялікай зямлячкі.
Збор подпісаў у Слоніме за рэабілітацыю Ларысы Геніюш працягваецца.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім