Культурны цэнтр Беларусі ў Польшчы можа вярнуцца ў Беласток
Культурны цэнтр Беларусі – зноў у Беластоку. Не выключае такой магчымасці дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы Эдуард Швайко. У 2011 годзе сядзіба ўстновы была перанесена з Беластока ў Варшаву. Аднак, калі будуць паспяхова заключаны дамовы паміж Беларуссю і Польшчай, можам чакаць пашырэння дзейнасці Цэнтра і адкрыцця філіяла ў Беластоку. Кажа дырэктар Эдуард Швайко:
– Думаю, што тэарэтычна і практычна гэта магчыма. Зараз праходзіць час, калі краіны вырашаюць першасныя пытанні, якія тычацца абедзвюх краін. Будзе створана адпаведная прававая база. І далей, у будучыні, я думаю, што гэтае пытанне можа быць рэалізавана.
Асноўныя задачы, якія рэалізуе цэнтр, гэта прамоцыя беларускай культуры ў Польшчы і падтрымка беларусаў Польшчы. Гэта першы культурны цэнтр па-за межамі Беларусі.
Радэк Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота zinafedziunina.com