У Лідзе асвяцілі падзячны медальён Канстанціну Астрожскаму (абноўлена)



На сцяне царквы Святога Георгія Пераможцы ў Лідзе адкрылі і асвяцілі памятны медальён гетману Канстанціну Астрожскаму ад удзячных жыхароў Лідчыны.

SAMSUNG DIGIMAX A403

Меркавалася, што памятны знак будзе адкрыты на 500-годдзе перамогі ў бітве пад Воршай, у якой вялікі гетман адыграў вырашальную ролю, але з аб’ектыўных прычын асвячэнне медальёна было перанесенае на 11 верасня – дзень памяці выдатнага вялікакняжацкага ваяра. Галоўны ініцыятар збору сродкаў і арганізацыі вырабу медальёна Станіслаў Суднік патлумачыў, чаму лідзяне такім чынам вырашылі аддзячыць вялікаму гетману Канстанціну Астрожскаму за перамогу 500-гадовай даўніны.

Богадагоднымі справамі і мячом бараніў князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі нашу зямлю 500 гадоў таму. І, відаць, добра бараніў, бо ён і яго сын пахаваны ў Кіева-Пячэрскай лаўры. Памяць пра гэта засталася ў народнай песні. І імя Канстанціна Іванавіча 500 гадоў жыве ў нашым народзе.

Асвяціў падзячны медальён благачынны цэркваў Лідскай акругі айцец Расціслаў Салаўёў. Асноўную частку сродкаў на выраб медальёна ахвяравалі сябры Партыі БНФ. Такім жа чынам плануецца адзначыць памяць пра Канстанціна Астрожскага ў мястэчку Дзятлава – колішнім уладанні роду Астрожскіх.

[Not a valid template]

Андрэй Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя, Ліда

Фота аўтара