Выстава пра Мельхіёра Ваньковіча ў Менску



Ураджэнца Беларусі Мельхіёра Ваньковіча часам называюць бацькам польскай журналістыкі. У менскім Доме-музеі Ваньковічаў адкрыта выстава, прысвечаная яго жыццю і прафесійнай дзейнасці. Пра дапамогу польскіх калег у стварэнні экспазіцыі расказвае намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Сяргей Вечар.

– Мы скарысталіся нагодай. І дзякуючы амбасадзе Польшчы ў Беларусі адбылася стажыроўка групы навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея ў музеях Варшавы. Я таксама быў у складзе той групы. Мы наведалі, між іншым, музей Адама Міцкевіча, дзе захоўваецца кабінет Мельхіёра Ваньковіча, а таксама вялікая колькасць матэрыялаў пра яго жыццё і дзейнасць.

Мельхіёр Ваньковіч не толькі журналіст, але і пісьменнік. Менавіта ён пераканаў Сяргея Пясецкага прафесійна заняцца літаратурай.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск