Рэнтабельнасць фермерскіх гаспадарак на Гомельшчыне ў 10 разоў вышэйшая за дзяржаўныя



Рэнтабельнасць фермерскіх гаспадарак Гомельшчыны ў дзесяць разоў вышэйшая за дзяржаўныя сельскагаспадарчыя арганізацыі. Толькі ў мінулым годзе 20% бюджэту вобласці пайшло на падтрымку сельскай гаспадаркі. Як паведаміў эксперт установы “Стратэгічная думка” Аляксей Харкевіч, памер такой дзяржаўнай падтрымкі параўнальны з агульнай велічынёй адпрыбытковага падатку, які заплацілі жыхары вобласці.

– Канешне, фермераў не параўнаць з буйнымі сельскімі гаспадаркамі. У фермераў на працягу апошніх пяці гадоў назіраецца рост у плане рэнтабельнасці, даходаў, паляпшэння фінансавага становішча, прычым, зразумела, дзяржаўнае фінансаванне арыентавана на буйныя гаспадаркі. Але на фінансавыя паказчыкі буйных сельскіх гаспадарак, нягледзячы на ўсе дзяржаўныя меры, гэтая падтрымка ніяк не адбіваецца.

На думку Аляксея Харкевіча, у выніку дзяржаўнай падтрымкі сельскагаспадарчыя арганізацыі згубілі рынкавыя стымулы для свайго развіцця.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота sozhnews.info