„АБ-БА” запрашае настаўнікаў беларускай мовы на майстар-класы
Аб’яднанне “АББА” запрашае настаўнікаў беларускай мовы на майстар-класы, якія адбудуцца ў бліжэйшую суботу ў пачатковай школе нумар 4 у Беластоку, у Склепе з культурай. Пра галоўныя тэмы і план майстар-класаў распавядае Аліна Ваўранюк:
– Пачынаем з сустрэчы з Тамарай Мацкевіч, якая раскажа, што новага адбылося ў адукацыі за апошнія гады, калі гаворка ідзе пра Беларусь. Пасля гэтага пройдзе паказ новага дакументальнага кіно “Гавораць беларусы Падляшша”. Пасля кароткага перапынку будзем абмяркоўваць новы метадычны часопіс. І ў канцы – новыя выданні “АБ-БЫ”, адрасаваныя настаўнікам беларускай мовы.
Мерапрымства будзе праходзіць ад 9.30 да 13.30 па адрасе вуліца Чэнстахоўская 6а/8.
Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток
Фота commons.wikimedia.org