Берасцейскаму блогеру вярнулі канфіскаваную тэхніку



Супрацоўнікі праваахоўных органаў вярнулі персанальную тэхніку: ноўтбук і тэлефон берасцейскаму блогеру, патэнцыйнаму кандыдату Сяргею Пятрухіну.

Тэхніка была канфіскаваная ў межах нібыта заведзенай крымінальнай справы на прадмет абразы чыноўніка ў каментарах у сацыяльных сетках. «Злачынцу так і не знайшлі, — распавёў актывіст Сяргей Пятрухін:

— Мне аддалі, але нічога не патлумачылі. Наколькі я разумею, калі б там нешта было мне б не аддалі нічога, бо яно было б рэчавымі доказамі. Не ведаю. Тэхніку праверылі і вярнулі. Магчыма праз скандал у СМІ яе вярнулі хутчэй, чым вярталі б звычайна, але вярнулі праз тыдзень. Даволі хутка.

Надзвычайную ўвагу з боку супрацоўнікаў праваахоўных органаў блогер тлумачыць сваім актыўным удзелам у парламенцкіх выбарах, а таксама вядзеннем кампаніі супраць карупцыі ў органах улады.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце