У Гародні адкрылася выстава, прысвечаная Варламу Шаламаву



„Жыць ці пісаць” – выставу, прысвечаную Варламу Шаламаву, адкрылі ў Гародні.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Упершыню творчая прастора „ДОМ46” прадставіла гарадзенскай публіцы постаць рэпрэсаванага пісьменніка, які болей за 20 гадоў правеў у ГУЛАГУ.

Каля 100 мільёнаў чалавек сталі ахвярамі савецкіх рэпрэсій, з якіх каля 800 тысяч – гэта беларусы. Такімі дадзенымі падзяліўся з прысутнымі заслужаны гісторык, археолаг, кандыдат гістарычных навук Генадзь Семянчук. Акрамя таго прафесар выказаў сваё меркаванне, наколькі тэма рэпрэсій актуальная сёння для беларускага грамадства:

– Як раз сучасная беларуская моладзь больш за ўсё падвяргаецца рэпрэсіям. Як раз сучаснай беларускай моладзі даводзіцца выносіць цяжар вось гэтага пост-таталітарнага, пост-савецкага эксперымента. Тэматыка рэпрэсій – гэта рэальная практыка, трэба наладжваць публічныя курсы па тым, як варта паводзіць сябе на зоне, у турме, на сутках, на прыкладзе калымскіх апавяданняў таго ж Варлама Шаламава і “Архіпелага ГУЛАГА” Салжаніцына.

Акрамя гэтага, напрацягу працы выставы арганізатары плануюць правесці вечар творчасці Варлама Шаламава, падчас якога гарадзенскія тэатральныя акторы прачытаюць урыўкі з яго твораў. Экспазіцыю можна ўбачыць да 14-га жнівеня па адрасе вул. Лелевеля 46.

[Not a valid template]

Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота аўтара