Беларусь ператвараецца ў “адстойнік” для баевікоў
Беларусь ператвараецца ў своеасаблівы „адстойнік” для баевікоў з непрызнаных ДНР і ЛНР.
Пра гэта паведамляюць ва ўкраінскіх медыях. Украінскія назіральнікі адзначаюць, што беларускія ўлады пакуль не ўзбудзілі ніводнай крымінальная справы супраць тых грамадзянаў Беларусі, якія бралі ўдзел на баку сепаратыстскіх утварэнняў, але ж зацята пераследуюць тых беларусаў, якія ваююць за цэласнасць і незалежнасць Украіны.
Каментуе каардынатар „Самаабароны Майдана” Аляксандр Ясянчук:
– Толькі па маіх дадзеных каля 10-ці ўраджэнцаў Беларусі з Гомеля ваююць на баку сепаратыстаў ДНР і ЛНР. Наколькі мне вядома, супраць іх не заведзена ніводнай крымінальнай справы. Чаму так адбываецца? Магчыма таму, што Беларусь з’яўляецца саюзнікам краіны-агрэсара Расеі, ідзе ў фарватары палітыкі Пуціна.
Пакуль МУС паведамляе пра праверкі 24 грамадзян Беларусі, якія ваявалі на паўднёвым усходзе Украіны. „Асабліва небяспечныя тыя грамадзяне, якія ваююць у складзе антытэрарыстычнай аперацыі”, – адзначаецца ў паведамленні МУС.
Марцін Война, Беларускае Радыё Рацыя