На Падляшшы прайшла „Сяброўская бяседа 2016”



Ва ўрочышчы Барык, што каля Гарадка на Беласточчыне, прайшоў беларускі фальклорны фестываль „Сяброўская бяседа 2016”.

SAM_3260

На сцэне выступілі калектывы „Казка”, „Калінка”, „Зорка”, „Хутар”, „Крышталікі”, „Белы Птах”, „Неруш”, „Крупіцкія музыкі” ды іншыя.

Сваё 20-годдзе на фестывалі адзначалі гаспадары мерапрыемства – гарадоцкі калектыў „Прымакі”. Як кажа яго лідар Юрась Астапчук, выступіць і адсвяткаваць юбілей перад сваёй публікай – гэта гонар:

– Гэта для нас вельмі важная іпрэза, не толькі з-за таго, што “Сяброўская бяседа” ўжо ў 17-ы раз у Гарадку, але і таму, што нашаму калектыву спаўняецца 20 гадоў. Нам вельмі прыемна, што можам пасвяткаваць разам са сваімі людзьмі, якія прыходзяць на гэтую імпрэзу.

Апрача музычнай часткі госці „Сяброўскай бяседы” маглі пакаштаваць стравы падляшскай кухні ды набыць працы народных майстроў.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя