Прадказваць паводзіны Пуціна – складана



Гэта заўважыла госця праекта «Месца для прэсы» на Беларускім Радыё Рацыя, шэф-рэдактар газеты “Народная Воля” Святлана Калінкіна. Еўрапейскі звяз і ЗША ўводзяць чарговыя санкцыі супраць Расеі з-за крызісу на ўсходзе Украіны. А маскоўскія чыноўнікі ў адказ на санкцыі пагражаюць забараніць імпарт аўтамабіляў і адзення. Паводле Святланы Калінкінай, зараз цяжка казаць пра тое, што Уладзімір Пуцін паводзіць сябе адэкватна.

 Як ён будзе рэагаваць на санкцыі – мне цяжка сказаць. Але гэтая рэакцыя, што Захад уводзіць санкцыі, мы пакараем свой народ, бо не дазволім ездзіць яму на добрых аўтамабілях, насіць добрае адзенне, есці добрую ежу. Гэта, на мой погляд, яшчэ раз падкрэслівае: што б там Расея з сябе ні корчыла, але ж на самой справе яна належыць да самых прымітыўных краін.

Якія па палітычных прычынах паніжаюць ровень жыцця сваіх грамадзянаў – падсумоўвае Святлана Калінкіна. У той жа час еўрапейскія чыноўнікі паведамляюць, што санкцыі супраць Расеі могуць быць знятыя ўжо ў наступным месяцы, калі рэжым спынення агню захаваецца.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота nv-online.info