На Берасцейшчыне медыкі пачалі вакцынацыю насельніцтва ад грыпу



Пад асобай увагай школьнікі ды працаўнікі прадпрыемстваў рэгіёну. Менавіта вучні ды рабочыя складаюць тыя 25-35% жыхароў Берасцейшчыны, якія штогод праходзяць вакцынацыю.

Сёлета прышчэпку атрымаюць больш жыхароў, адзначыў урач Берасцейскай паліклінікі Васіль Церашонак:

– За кошт сродкаў прадпрыемстваў і арганізацый будзе павялічаны план імунізацыі. Калі ў мінулым годзе было прышчэплена 0,6%, то ў гэтым годзе плануем прышчапіць 8% – гэта каля 29 тыс чалавек. Тры гады школы не закрываюцца на карантын.

Ад прышчэпкі магчыма адмовіцца, ў выпадку з дзецьмі, пра гэта ў школу загадзя павінны паведаміць бацькі. Медыкі пераконваюць, што лепш не адмаўляцца, бо практыка паказвае, што вакцына рэальна дапамагае арганізму чалавека перамагчы вірус.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя