Кітайскія СМІ паведамляюць пра адкрыццё буйнога радовішча калію



Кітайскае агенцтва «Сіньхуа» перадае, што ў кітайскай правінцыі Цынхай знодзена буйное радовішча калійных соляў.

«Як паведамілі ў Міністэрстве зямельных і прыродных рэсурсаў КНР, па выніках папярэдняй геалагічнай разведкі ў заходняй частцы Цайдамской катлавіны выяўлена больш 156 млн тон хлорыстага калію. Мяркуецца, што яшчэ большыя запасы будуць знойдзены пры правядзенні далейшай выведкі», — піша Сіньхуа.

На сёння Кітай з’яўляецца найбуйнешым імпарцёрам калійных угнаенняў у свеце. Уласная здабыча пакрывае толькі 30% патрэб краіны з насельніцтвам 1,4 мільярда чалавек.

Штогод Кітай увозіць каля 6 млн тон такіх угнаенняў. Кітайскі рынак — асноўны для «Беларуськалія».

«Беларуськалій» — другая па значнасці крыніца валютных надыходжанняў для Беларусі.

Цяпер 60% вытворчасці калію ў свеце прыпадае на Беларусь, Канаду і Расею.

Калі інфармацыя пра новае буйное радовішча ў Кітаі спраўдзіцца, гэта гарантавана выкліча зніжэнне цаны на калій у сярэднетэрміновай перспектыве, якія і так за год зменшыліся на 100 даляраў за тону.

Так, паводле Белстата, за студзень-май 2015 году Беларусь паставіла ў краіны па за СНД 2 370 тысяч тон на 1,2 мільярды даляраў, а за аналагічны перыяд 2016 году ўжо 1 851 тысяч тон, усяго на 720 мільёнаў.

„Наша Ніва”