72-ая гадавіна Варшаўскага паўстання
1 жніўня ў Польшчы адзначаюць 72-ую гадавіну Варшаўскага паўстання. Урачыстасці прайшлі каля помніка Падпольнай Польшчы, дзе адбылася ганаровая змена варты, былі ўскладзены кветкі, прагучалі прамовы. А 17 гадзіне, у гадзіну выбуху Варшаўскага паўстання, у Варшаве і іншых польскіх гарадах прагучаў сігнал трывогі. Людзі затрымаліся, каб ушанаваць памяць паўстанцаў.
“Паўстанцы змагаліся за вызваленне акупаванай немцамі Айчыны. Польшча ніколі не забудзе сваіх герояў, не забудзе жыхароў Варшавы, якія аддалі сваё жыццё за свабоду,” – сказаў прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда падчас урачыстасцяў каля помніка на могілках паўстанцаў Варшавы на Волі:
– Я ўпэўнены, што жыхары Варшавы не маюць ніякага жалю да сваіх паўстанцаў за тое, што адбылося тады ў жніўні-верасні і кастрычніку 1944 года – 72 гады таму. Не маюць жалю, бо, па-першае, ведаюць, чаму маладыя людзі, маладая Варшава пайшла на паўстанне. Бо мела досыць страху, хацела зноў мець іх прыгожую, вольную, бяспечную Польшчу.
У час урачыстасцяў на Волі будзе адпраўлены экуменічны малебен, зачытаны заклік памяці ды ўскладзены да помніка вянкі. На вольскіх могілках Варшавы пахаваны астанкі звыш 140 тысяч жыхароў польскай сталіцы – ахвяраў паўстання.
Кожны год у гэтую хвіліну жыхары Варшавы моўчкі затрымліваюцца, паўсюль гучаць сірэны трывогі. У сімвалічныя месцы ў цэнтры Варшавы людзі прыходзяць адмыслова:
Найбольш людзей сабралася на Замкавай плошчы і плошчы Дмоўскага, якая часова была вызвалена ад транспартнага руху. Моладзь паліла фаеры, скандыравала лозунгі, хаця такі спосаб ушанавання падабаецца не ўсім. У гэтым годзе „W” прайшла без здарэнняў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: R. Motyl