Эдуард Пальчыс лістуе землякам



Зняволены ў жодзінскім СІЗА Эдуард Пальчыс напісаў адказ свайму земляку з Бярозаўкі – Вітольду Ашурку. Грамадскі актывіст некаторы час таму напісаў ліст падтрымкі ўраджэнцу Ліды, які больш вядомы пад нікам Джон Сільвер і ў свой час з’яўляўся рэдактарам сайта 1863x.com.

Па словах грамадскага актывіста, гэты ліст ад зняволенага азначае, што той знаходзіцца ў бадзёрым стане і моцны духам. У сваю чаргу ён плануе працягнуць з ім перапіску каб і надалей маральна падтрымаць Эдуарда Пальчыса.

— Шчыра кажучы я і не чакаў адказу, бо чалавека кінулі за краты. Зразумела, што звычайнаму чалавеку гэта ўжо стрэс і мэтай было толькі падтрымаць, а тое, што прыйшоў адказ сведчыць, што Эдуард Пальчыс не зламаўся, ён трымаецца.

Эдуард Пальчыс, рэдактар сайта 1863х.com быў зняволены на тэрыторыі Расеі і 26 траўня экстрадзіраваны ў жодзінскае СІЗА. Зараз ён знаходзіцца пад следствам і абвінавачваецца па шэрагу артыкулаў Крамінальнага кодэксу Беларусі. У тым ліку — за распальванне міжнацыянальнай варожасці на старонках свайго сайта.

DSCF5934

DSCF5932

DSCF5933

Андрусь Панямонаў, Беларускае Радыё Рацыя