Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку
Народны дэпутат Украіны Надзея Саўчанка абвясціла галадоўку. Такім чынам яна пратэстуе супраць бяздзейнасці ўкраінскай улады ў справе вызвалення украінцаў з палону, – перадае УНІАН.
Пра сваё рашэнне яна абвясціла сёння на на прэс-канферэнцыі. Саўчанка так патлумачыла свае матывы: „Я выпрабавала шмат метадаў змагацца за хлопцаў, як змагаўся за мяне свет. Цяпер буду змагацца за іх так, як змагалася за сябе. Адным з механізмаў паскарэння майго вызвалення быў пратэст голадам на бяздзейнасць ўкраінскай улады”.
Як кажа Саўчанка, яна будзе галадаць „да дня станоўчага выніку”.