Беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют



Беларускі рубель аслабеў да ўсіх асноўных валют на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы 3 жніўня.

рубель

Курс даляра вырас на 0,0012 рубля, або на 0,06%, і склаў 1,9928 рубля.

Курс еўра вырас на 0,0047 рубля (0,21%) да 2,2331 рубля.

Курс расейскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0061 рубля (0,2%) і склаў 2,9824 беларускага рубля за 100 расейскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якім удзельная вага расейскага рубля складае 40%, а долі даляра ЗША і еўра — 30% кожная.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расейскага рубля, які, у сваю чаргу, звязаны са змяненнем цэн на нафту.

Як паведамілі СМІ, цэны на нафту ў сераду зніжаюцца, бо лішак прапановы і няўпэўнены рост эканомікі працягваюць рабіць націск на рынак. Блізу 9.15 маскоўскага часу ф’ючарсы на нафту WTI патаннелі да 39,48 даляра за бараль, што на 0,08% ніжэй за папярэдняе закрыццё. Ф’ючарсы на нафту Brent у гэты час таргаваліся блізу адзнакі 41,75 даляра за бараль (на 0,12% ніжэй за папярэдняе закрыццё).

Сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі „заўтра” на адзінай гандлёвай сесіі Маскоўскай біржы, на падставе якога ўстанаўліваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка РФ, на 11.30 маскоўскага часу серады знізіўся на 13,96 капейкі, склаўшы 66,7420 рубля.

belapan.by