На пінскіх могілках адбудзецца перапіс гістарычных магіл



Валанцёры збіраюцца на Пінскі некропаль. Супрацоўнікі Нацыянальнага гістарычнага музея і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ладзяць чарговую акцыю па добраўпарадкаванню і перапісу гістарычных могілак Пінска. Акцыя адбудзіцца з 8-га па 12-га жніўня.

Могілкі па праву называюць Пінскім некропалем з-за знакавасці асобаў для Беларусі і Польшчы, якія тут пахаваныя, – кажа гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін.

– У гэтым дзесяцігоддзі ім як раз будзе 200 гадоў. Афіцыйна могілкі былі закрытыя для пахаванняў у 1978 годзе. Першыя пахаванні тут з’явіліся ў прамежку паміж 13 і 17 гадамі ХІХ стагоддзя. Канешне, тут пахавана не адно пакаленне пінчан, у тым ліку знакавых людзей для гісторыі горада і рэгіёна, нават і для гісторыі Беларусі, Польшчы, Расеі. 

Станам на 1935 год, толькі на каталіцкай частцы, налічвалася звыш 4 тысяч пахаванняў, а цяпер меней паўтысячы. Гэта вынік вандалізма, які не караўся за савецкім часам і працягнуўся ў 90-2000-х гадах. Апошняй кропляй сталі пагромы 2008 года, пасля чаго могілкі ўзяла пад кантроль грамадзянская супольнасць і ўлады Пінска.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя