Гарадзенскі суд адхіліў скаргі сяброў АГП



Аніводнага з дваццаці трох гарадзенскіх сяброў Аб’яднанай грамадзянскай партыі не дапусцілі да ўдзелу ва ўчастковых выбарчых камісіях. Раённыя суды Гародні, куды былі скіраваны скаргі ад сяброў партыі — паўтарылі вердыкт. На судовых паседжаннях прысутнічала старшыня абласной арганізацыі партыі Аляксандра Васілевіч, якая атрымала ідэнтычныя рашэнні ад суддзяў Аляксандра Сіцька і Вольгі Шуманскай.

— Я лічу, што калі няма аніводнага прадстаўніка партыі, сябры якіх ідуць на выбары, гэта вельмі дрэнна, бо тады кандыдат не мае магчымасці бачыць сітуацыі, як усё адбываецца: не можа аператыўна атрымліваць тую інфармацыю і гэтак далей. Паводле выбарчага кодэксу касацыйнаму разгляду гэтая справа не падлягае, яшчэ ёсць надзор і звяртанне ў міжнародныя органы.  

Усе сябры партыі, заяўкі якіх падаваліся на ўдзел ва ўчастковых камісіях павінны былі быць у 51-ай выбарчай акрузе, дзе будзе выстаўлены ў якасці кандыдата іх прадстаўнік.  Аляксандра Васілевіч звярнула ўвагу суда, што колькасьць пададзеных заявак не перавысіла квоты колькасці сяброў камісіяў, таму маглі быць уключаны ўсе заяўнікі. Але гэта палітычная замова, мяркуе пасля пасяджэнняў суда Аляксандра Васілевіч.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня