«Універсітэцкія вакацыі з ЕГУ» ў Менску



Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт вярнуўся з Вільні ў Менск, праўда, толькі на адзін дзень. У беларускай сталіцы адбыўся воркшоп «Універсітэцкія вакацыі з ЕГУ», на якім абітурыенты мелі магчымасць сустрэцца з выкладчыкамі. Расказвае кіраўнік па камунікацыі і маркетынгу ў ЕГУ Максімас Мелта:

Мы знаходзімся на мерапрыемстве пад назвай «Універсітэцкія вакацыі з ЕГУ» у Менску. І гэтае мерапрыемства цікавае тым, то яно адрасаванае тым абітурыентам, якія разглядаюць магчымасць паступлення ў ЕГУ. Доўгі час мы ладзілі ў ЕГУ толькі адзін так званы «набор», але сёлета дзякуючы таму, што ЕГУ перайшоў да яшчэ больш адкрытай сістэмы размеркавання фінансавай дапамогі для беларусаў у нас ёсць магчымасць прыняць нават у жніўні тых, хто зацікаўлены ў паступленні ў наш універсітэт як на бакалаўрскія, так і на магістарскія праграмы.

ЕГУ быў заснаваны ў 1992 годзе ў Менску, як альтэрнатыва ў сферы вышэйшай гуманітарнай адукацыі. У 2004 годзе, універсітэт быў вымушаны спыніць працу ў Беларусі і пераехаць у Вільню.

Максім Каўняровіч, Бенларускае Радыё Рацыя

Фота: ehu.lt