Беларусы сталі менш купляць у Польшчы



За год колькасць аформленых за паўгоддзе чэкаў Tax Free ўпала больш чым на 10%. Такія дадзеныя прыводзіць Падляшская мытная служба. Польскія прадаўцы лічаць, што падзенне пакупніцкага попыту з боку беларусаў звязана з увядзеннем мер па ўвозе тавараў з краін Еўразвязу ў Беларусь, якія ўступілі ў сілу з 14-га красавіка гэтага году. Калі ў першым паўгоддзі справаздачнага перыяду беларусы купілі на Падляшшы тавараў на 727 мільёнаў злотых, то ў другім – на 576 мільёнаў. Польскія мытнікі канстататуюць, што 60% чэкаў Tax Free беларусы афармляюць ў электронным выглядзе.