Спартоўцы з Берасцейшчыны ў Рыа
На XXXI летняй Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра каманда Беларусі будзе прадстаўлена больш чым у 75 дысцыплінах праграмы. Гульні стартавалі 5 жніўня. Асноўнай пляцоўкай стане другой па велічыні горад краіны – Рыа-дэ-Жанейра, а матчы футбольнага турніру праходзяць адразу ў некалькіх кропках: сталіцы Бразіліа і найбуйнейшых гарадах Сан-Паўлу, Белу-Арызонце, Салвадоры, Манаусе.
Беларусы ў Рыа-2016
У складзе беларускай дэлегацыі каля 200 чалавек, з іх 57 трэнераў і 124 спартсмена, якія выступяць у 24 відах спорту, 76 дысцыплінах алімпійскай праграмы. Гэта баскетбол, бокс, вольная і грэка-рымская барацьба, веласпорт, гімнаcтыка спартовая, акадэмічнае веславанне, веславанне на байдарках і каноэ, дзюдо, лёгкая атлетыка, настольны тэніс, парусны спорт, плаванне, скачкі ў ваду, скачкі на батуце, сінхроннае плаванне, сучаснае пяціборства, стральба з лука, стральба кулявая, таэквандо, тэніс, цяжкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, фехтаванне.
21 спартовец прадстаўляе Берасцейшчыну на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанэйра.
Лёгкая атлетыка:
Абрамчук Алена – Столінскі раён (штурханне ядра), Леанцюк Юлія – Пінск (штурханне ядра), Халадовіч Таццяна – Пінск (кіданне дзіды), Кудзеліч Святлана – Пінск (3 000 м з/п), Чурыла Андрэй – Баранавічы (скачкі ў вышыню), Барычэўскі Канстанцін – Берасце (скачкі ў даўжыню), Платніцкі Дзмітрый – Берасце (трайны скачок), Белановіч Кацярына – Баранавічы (400 м з/б), Малышчык Ганна – Драгічынскі раён (кіданне молата), Яцэвіч Анастасія – Берасце (20 км с/г).
Веласпорт:
Амялюсік Алена – Бяроза (шаша).
Акадэмічнае веславанне:
Кухта Таццяна – Кобрынскі раён, Бічык Юлія – Берасце, Лялін Вадзім – Берасце (двойка парная), Валадзько Сяргей – Пінск (чацвёрка парная).
Кулявая стральба:
Шчарбацэвіч Юрый – Берасце (вінтоўка).
Фехтаванне:
Буйкевіч Аляксандр – Берасце (шабля).
Бокс:
Кастрамін Павел – Жабінкаўскі раён (69 кг).
Дзюдо:
Скрыпнік Дар’я – Берасце (52 кг).
Плаванне:
Хітрая Юлія – Баранавічы, (100 м в/с, 50 м в/с).
Цяжкая атлетыка:
Асаенок Пётр – Берасце (да 85 кг)
Прызавыя за медалі беларускім спартоўцам: 150 тысяч даляраў – за золата, 75 тысяч даляраў – за серабро, 50 тысяч даляраў – за бронзу.
Беларускае Радыё Рацыя