У Старым Корніне ўшанавалі памяць Святой Ганны
7-га жніўня праваслаўныя вернікі, якія карыстаюцца юліянскім календаром, ушаноўваюць памяць Святой Ганны. Гэтае свята асабліва адзначаюць у Старым Корніне на Гайнаўшчыне.
Гаворыць настаяцель мясцовага прыхода Арханёла Міхаіла айцец Мікалай Маркевіч:
– Корнін заўсёды быў звязаны з гэтым святам. Тут была цудатворная ікона Божай Маці, якая пасля была вывезена. Святая Ганна не мела дзяцей. І ў старасці Гасподзь паслаў ёй гэтую вялікую радасць – нараджэнне Маці Божай.
Багаслужбу ў Старым Корніне ўзначаліў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.
У час урачыстасцяў асвяцілі таксама памятную дошку, прысвечаную 385-годдзю існавання царквы Арханёла Міхаіла.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара