На Берасцейшчыне рыхтуюцца да летніку “На мяжы ваяводства”
Гістарычна-інтэрактыўна-забаўляльны летнік пад назвай “На мяжы ваяводства” плануецца правесці 27-28 жніўня на возеры Селяхі Берасцейскага раёну. Ініцыятарам правядзення мерапрыемства стаўся Культурны цэнтр “Грунтоўня”, а прымеркаваны івэнт да 450-ці гадоваму юбілею буйнейшай тэрытарыяльнай адзінкі Вялікага Княства Літоўскага – Берасцейскага ваяводства.
Кажа кіраўнік цэнтру Віктар Клімус:
– Змена статуса на цэнтр ваяводства адбылася 450 гадоў таму, але гэты працэс не мае канкрэтнай даты, таму што ён быў расцягнуты ў часе, мянялася агульная адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне Вялікага Княства Літоўскага. Падзеі вельмі цікавыя і вельмі значныя для гісторыі горада.
Для наведавальнікаў акрамя палявых умоваў пражывання ў намётах, асобную праграму рыхтуе сяброўскі рэканструктарскі клуб “Заходняя ўнія”. Вечарам можна будзе пакаштаваць сярэднявечныя прысмакі, а таксама патанчыць разам з калектывам “Берасцейскі замак”.
Больш падрабязную інфармацыю можна паглядзець у суполцы “Грунтоўні” у “Вконтакте”.
Мікола Ляшкевіч, Беларускае Радыё Рацыя