Гарадзеншчына прыме „БАЖынкі-2016”



Гарадзеншчына сёлета стане месцам правядзеньня карпаратыўнага спартова-культурнага фэсту „Бажынкі 2016”. Гэтае свята журналістаў пройдзе з 19-га па 20-га жніўня.

2015_bajinki

Яно мае пазнавальны і інтэрактыўны характар. Дарэчы, Гарадзеншчына першы раз выбрана як месца правядзення „БАЖынак”. Кажа кіраўнік гарадзенскай абласной суполкі беларускай асацыяцыі журналістаў Юля Катаржынская:

– Прафесія журналіста патрабуе ўвесь час пра штосьці размаўляць, збіраць інфармацыю, дзяліцца сваімі думкамі, шукаць выйсце. Таму я думаю, што нават на карпаратыўных святах сябры і калегі будуць уздымаць дзяржаўныя і сусветныя пытанні і праблемы. Я хачу, каб 19– 20 жніўня журналісты пазначылі чырвоным алоўкам у сваім арганайзеры, каб прыехаць да нас і пазнаёміцца з нашымі сябрамі, нашай культурай і нашымі асаблівасцямі.

Для ўдзелу ў „БАЖынках” трэба быць сябрам грамадскага аб’яднання „Беларуская асацыяцыя журналістаў”, своечасова плаціць сяброўскія складкі і падаць заяўку на сайт БАЖу.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня

Фота baj.by