Калі былі б выбары, то ў нас дастаткова годных людзей



Выбаршчыкі Бярозы маюць намер галасаваць за кандыдатаў ад апазіцыі, бо хочуць пераменаў. Але ёсць незадаволенасць тым, што гэтыя кандыдаты малавядомыя. Чаму вядомыя кандыдаты ад партый не вылучаліся гаворыць сустаршыня аргкамітэта партыі Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Павел Севярынец:

– Тут трэба сказаць, што рэжым маргіналізуе апазіцыю і ён дасягнуў пэўных посьпехаў. Людзі, якія маюць жыццёвы досвед, якія маюць нейкія амбіцыі, – яны не ідуць у палітычныя партыі. Спрабуюць меняць гэтую сістэму знутры, або абстрагуюцца ад яе, проста не ўдзельнічаюць.

Анатоль Сухаруша: Я думаю, што тым, хто ў іх удзельнічае з 1994 года – то ўжо надакучыла гэтая ўся лукашэнкаўская “галімацця”. І таму людзі проста не хочуць марнаваць свой час. Калі б былі выбары, то ў нас у партыі дастаткова годных людзей.

Па словах палітыкаў, калі выбараў няма, а толькі муляж гэтых выбараў, то дастойныя людзі ў якасці кандыдатаў не ўдзельнічаюць у іх. А працаваць з людзьмі трэба. І кандыдатам за лепшае трэба казаць пра адсутнасць  выбараў, пра фальсіфікацыі на іх, пра назіранне для доказу фальсіфікацый і скарыстаць час пад розныя сацыяльныя кампаніі. Выбары ў Палату прадстаўнікоў пройдуць 11 верасня.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным аўдыёфайле:

Беларускае Радыё Рацыя