Што будзе з гарадзенскім скарбам?



Знойдзеныя паўгады таму ў Гародні на тэрыторыі былога гета залатыя манеты пакуль не аддалі людзям, што знайшлі гэты скарб. Манеты і пярсцёнкі з габрэйскімі сімваламі знаходзяцца на экспертызе.

skarb

Пра мяркуемы лёс скарба распавядае старшыня гарадзенскага таварыства калекцыянераў “Скарабей” Віктар Какарэка:

– Можа выкарыстоўвацца як сведчанне пра гарадзенскі Халакост у выглядзе нейкіх экспанатаў у вітрыне, якая б магла быць выстаўлена ў сінагозе. Пакуль не дабудуюць гэты будынак, куды скарб будзе перададзены. Калі ў сінагозе не знойдуць месца, то ёсць яшчэ музей гісторыі рэлігіі, дзе вывучаюць розныя рэлігіі, у тым ліку і юдаізм. 

Знаходку выявілі пры разборы ўнутранай сцяны будынка па вуліцы Антонава – пад вялізным камянём у нішы быў закапаны гліняны гаршчок з залатымі манетамі і пярсцёнкамі.

Беларускае Радыё Рацыя