Таццяна Беланогая выступіла ў Гародні



Беларуская бардэса, аўтарка пяці альбомаў беларускай музыкі Таццяна Беланогая завітала з творчай сустрэчай у Гародню. Больш двух дзясяткаў песень Таццяна выканала ў дворыку гарадзенскай арт-галерэі “Крыга”. На мерапрыемства сабралося больш за паўсотні гарадзенцаў, і сама спявачка была ўражаная як колькасцю людзей, так і вельмі шчырай, сяброўскай сустрэчай.

– Я прыехала ў Гародню пасля двух канцэртаў у Польшчы. Я вельмі рада, што прыйшлі людзі і вялікая колькасць людзей. Але самае дарагое – я бачыла, што прыйшлі нераўнадушныя, шчырыя і добрыя людзі. Можна сказаць, што людзям гэта трэба. Таму я лічу, што наша справа – і арганізатараў, і наогул справа развіцця беларускай культуры – яна жыве, што б не казалі.

Для выканаўцы гэты канцэрт стаў першым вялікім выступам у горадзе над Нёманам за апошнія гады, папярэднія сустрэчы адбываліся ў Гарадзенскім універсітэце, былі закрытыя і мелі невялікую колькасць наведнікаў.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя