МАК дыскваліфікаваў беларускага атлета за допінг
Беларускі кідальнік молата Павел Крывіцкі, у спробе якога з Гульняў у Лондане быў знойдзены турынабол, дыскваліфікаваны за ўжыванне допінгу на 4 гады.
Па гэтай жа прычыне ўкраінскі кідальнік дзіды Аляксандр Пятніца пазбаўлены сярэбранага медаля Лондана-2012. У ходзе пераправеркі тэстаў з Алімпіяды 2012 у допінг-спробе спартоўца быў знойдзены забаронены прэпарат турынабол.