Якія ПТВ найбольш запатрабаваныя?



Паводле першага намесніка міністра адукацыі Вадзіма Богуша, сёлета больш за 75% спецыяльнасцяў у прафесійна-тэхнічных вучылішчах арыентаваны на рэальны сектар эканомікі.

– Калі казаць пра запатрабаваныя, папулярныя кірункі, то ў прафесійна-тэхнічнай адукацыі гэта прафесіі, якія звязаны з чыгункай, таксама аператары сувязі, цырульнікі, аўтаслесары, плітачнікі-абліцоўшчыкі.

На атрыманне прафесійна-тэнічнай адукацыі ў гэту ўступную кампанію плануецца прыняць 32 600 чалавек, паведаміў Вадзім Богуш на прэс-канферэнцыі ў Менску. Большасць з іх – 32 400 чалавек – на бюджэтную форму навучання.

Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота kp.by