„Моцныя верай” – рэпартаж Адама Завальні
У Кракаве адбыліся Сусветныя Дні Моладзі, куды з’ехаліся каталікі з усяго свету. Усяго ў Кракаў прыехала блізу 2 мільёнаў маладых каталікоў, сярод іх прынамсі 2, 5 тысячы беларусаў. Пілігрымы прыбылі з абсалютна розных частак зямной кулі, каб сустрэцца з Папам Францішкам.
Нехта прыехаў з традыцыйна хрысціянскіх краінаў, такіх як Бразілія альбо Венгрыя, а нехта прыехаў з Сірыі, Ірака ды Кітая… Для многіх вернікаў ужо сам прыезд на Сусветныя Дні Моладзі быў актам адвагі і сведчання веры, бо ў іх на Радзіме хрысціянаў пераследуюць і забіваюць.