Расея працягвае ўглядацца ў беларускае малако
Расея з 13-га жніўня часова забараніла пастаўкі малочнай прадукцыі трох беларускіх прадпрыемстваў. У „чорны спіс” патрапілі ваўкавыскі „Беллакт”, Рагачоўскі малочна-кансервавы камбінат і Калінкавіцкі малочны камбінат.
„Рассельгаснагляд” спасылаецца на выяўленыя „шматлікія парушэнні”. Пра гэта расейскі бок праінфармаваў Дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі. „Рассельгаснагляд” чакае, што ў Беларусі правядуць расследаванне па кожным факце парушэнняў.