Ператварыць пінскія старажытныя могілкі ў турыстычны аб’ект



Такую мэту мае гісторык, ініцыятар акцый па захаванню і добраўпарадкаванню пінскага некропаля Андрэй Калаур. Сёлета адбылася другая талака супрацоўнікаў БДУ і Нацыянальнага гістарычнага музея.

«У першую чаргу неабходна спыніць вандалізм, які мае месца на могілках», — адзначае Андрэй Калаур:

У маіх уяўленнях зрабіць гэтыя могілкі ў першую чаргу турыстычным аб’ектам, а па-другое, у нармальныя еўрапейскія могілкі: задбаныя без гэтага варварства і руйнавання, якія тут ёсць. Першая асацыяцыя ў людзей, што тут пахаваныя палякі, то бок няма ўяўлення пра тое, што тут пахаваныя таксама ліцьвіны, старабеларусы, таму ў прынцыпе могілкі ў нас невядомыя.

Пінскім старажытным могілкам 200 гадоў, яны падзеленыя на чатыры часткі: каталіцкую, праваслаўную, габрэйскую і гарнізонную. Тут знайшлі спачын знакавыя постаці для Беларусі і Польшчы.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск