Рыа-2016. Стральцоў заваяваў для Беларусі трэці медаль!



Беларускі цяжкаатлет Вадзім Стральцоў выйграў срэбраны медаль у катэгорыі да 94 кг на Алімпіядзе ў Рыа.

1

Наш суайчыннік паказаў суму 395 кг. Алімпійскім чэмпіёнам стаў іранец Сахраб Марадзі (403 кг), бронза дасталася літоўцу Аурымасу Дзідзбалісу (392 кг). Яшчэ адзін беларус Аляксандр Берсанаў размясціўся на восьмы пазіцыі (381 кг).

Такім чынам, Стральцоў прынёс Беларусі трэці медаль на Гульнях у Рыа. Да гэтага сёння залаты медаль выйграў батутыст Уладзіслаў Ганчароў.