Рыа-2016. Бронза ў Аляксандры Герасімені!
Двухразовая віцэ-чэмпіёнка Алімпіяды ў Лондане Аляксандра Герасіменя зарабіла чацвёрты медаль для Беларусі на Алімпійскіх гульнях у Рыа. Дзяўчына выступала ў фінальным заплыве на 50 метраў вольным стылем і паказала трэці час.
Першы медаль у скарбонку прынесла Дар’я Навумава, у суботу верхнюю прыступку пастамента заняў Уладзіслаў Ганчароў, які перамог ў скачках на батуце.