Сябры СПБ збіраюць подпісы пад зваротам у міністэрства адукацыі
Саюз палякаў у Беларусі пачаў збор подпісаў супраць планаў адукацыйных паправак да Кодэкса ў частцы, якая тычыцца адукацыі меншасцяў. Праект паправак паказвае, што Міністэрства адукацыі хоча прымусіць школы меншасцяў выкладаць гісторыю, геаграфію ды іншыя прадметы на адной з дзяржаўных моў – беларускай або рускай, а не польскай, як гэта адбываецца зараз. Як адзначаюць сябры арганізацыі, супраць праекта змяненняў у адукацыі ўжо падпісаліся больш за 150 чалавек, гэта сведчыць аб тым, што лёс польскай адукацыі ў Беларусі не абыякавы для іх.
– Саюз палякаў павінен змагацца за інтарэсы палякаў, абараняць іх. Хто, як не Саюз, павінен гэта рабіць. Калі інтарэсы палякаў парушаюцца, дык Саюз павінен рэагаваць. Арганізацыя польскай меншасці павінна адстойваць свае інтарэсы.
Па ініцыятыве Саюза палякаў у Беларусі збор подпісаў зварота да міністра адукацыі Беларусі адбудзецца ва ўсіх рэгіянальных суполках непрызнаванага Саюза палякаў у Беларусі.
Беларускае Радыё Рацыя