Актывісты антыалкагольнай кампаніі з БХД наведалі Нарвегію



Дэлегацыя Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў складзе Вольгі Кавальковай, Таццяны Севярынец і Дзяніса Дашкевіча ў межах кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» наведала Нарвегію. Там яны абменьваліся досведам у сферы нацыянальнай антыалкагольнай палітыкі. Адбыўся шэраг сустрэч, у тым ліку ў парламенце Нарвегіі, муніцыпалітэце і паліцыі горада Ставангер. Убачылі прынцып «меншая дасяжнасць, прыводзіць да меншага ўжывання» ў дзеянні, кажа кіраўніца кампаніі «Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю» Вольга Кавалькова:

– У прынцыпе, у іх добрыя меры, якія абмяжоўваюць дасупнасць алкаголю, і гэта ўплывае на ўжыванне алкаголю – меншая яго даступнасць, лепшая якасць. Дзяржава зацікаўлена ў тым, каб людзі менш пілі, у адрозненні ад Беларусі. Трэба казаць нашай уладзе, што калі яны не пачнуць ужываць гэтыя меры, то прамаруджванне можа прывесці да вельмі дрэнных вынікаў. У нас ёсць распрацаваныя прапановы, мы іх крыху толькі дапрацуем і перададзім. Спадзяюся, нашыя ўлады прыслухаюцца.

Паводле статыстыкі, нарвежцы ўжываюць у два разы меньш алкаголю, чым беларусы. Каманда Партыі БХД улічыць атрыманы досвед для распрацоўкі і прасоўвання новых прапановаў да ўраду”, – пракаментавала візіт у Нарвегію Вольга Кавалькова.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя