Рыа-2016. Вольга Мазуронак фінішавала пятай у марафоне



Вольга Мазуронак фінішавала пятай у марафоне на Алімпіядзе ў Рыа. Беларуска пераадолела дыстанцыю за 2 гадзіны 24 хвіліны 48 секунд. Чэмпіёнкай стала кенийка Джаміна Сумсон (2:24.04), серабро дасталося Юніс Кірве з Бахрэйна, тройку прызёраў замкнула эфіопка Марэ Дзібаба.

Мазуронак

Яшчэ адна беларуска Марына Даманцэвіч фінішавала на 45 месцы.