У Беларусі знайшлі чарговую падробку «новых» грошай



Фальшыўка была знойдзена ў Наваградку. Паведамленне ў міліцыю паступіла ад ІП, чыя гандлёвая кропка знаходзіцца ў бізнэс-цэнтры на вуліцы Менскай, паведамляе УУС Гарадзенскага аблвыканкама. Яна патлумачыла, што невядомы разлічыўся «фальшыўкай» з ёй за тавар. Банкнота была выяўленая пры пераліку даходаў.

Гэта ўжо трэці выпадак збыту падробленай купюры пасля дэнамінацыі, вядомы СМІ. Першы адбыўся ў сярэдзіне ліпеня ў Глыбокім Віцебскай вобласці. Тады 48-гадовы жыхар горада таксама расплаціўся фальшывай 20-рублёўкай у прадуктовай краме. Другі выпадак адбыўся ў Гарадзенскай вобласці ў канцы ліпеня – падробку выявілі пры пераразліку даходаў крамы.

Фота bel.sputnik.by