У Польшчу даставілі партыю іранскай нафты



Мінулай ноччу танкеры з 2 мільёнамі барэляў іранскай нафты прышвартавалі да нафтатэрмінала ў Гданьску. Апрацоўка танкераў працягнецца каля 30 гадзін. Нафта спачатку трапіць у берагавыя рэзервуары, пасля чаго па трубаводах паступіць для перапрацоўкі на Гданьскі нафтазавод „Lotos”, перадае «Радыё Польшча».

Першая на працягу апошніх дзесяцігоддзяў пастаўка іранскай нафты адбылася на падставе пагаднення паміж групай „Lotos” і Нацыянальнай іранскай нафтавай кампаніяй (NIOC). Польшча мае намер такім чынам дыверсіфікаваць крыніцы паставак стратэгічнай сыравіны і ўмацаваць бяспеку энергетычнага сектара.

„Grupa Lotos SA” – другі па велічыні вытворца нафтапрадуктаў у Польшчы з гадавым аб’ёмам перапрацоўкі 10-12 мільёнаў тон нафты. Цяпер пастаўшчыком 60% сыравіны з’яўляецца РФ.

Фота: PAP/ROMAN JOCHER