Сум па страчанай святыні
У Пінску ўсё больш з’яўляецца паштовак і віртуальных макетаў з выявай касцёла святога Станіслава, які быў зруйнаваны бальшавікамі ў жніўні 1953 года.
Аўтары праектаў спрабуюць перадаць, як выглядаў бы сучасны Пінск, калі б атэісты не знішчылі самы велічны храм езуітаў у Вялікім Княстве Літоўскім. Намесніца дырэктара Музея беларускага Палесся Святлана Лазюк адзначае, што працяглы час у касцёле захоўвалася нятленнае цела святога Андрэя Баболі:
– У касцёле святога Станіслава была капліца святога Андрэя Баболі. Да 1800 года нятленныя мошчы святога Баболі знаходзіліся ў Пінску. Усе выдатна ведаюць, што ў 1953 годзе касцёл быў падарваны, а на яго месцы цяпер – гарадскі сквер.
У сувязі з цікавасцю да святыні ўсё больш выказваюцца меркаванні, каб адзначыць месца касцёла памятным знакам альбо іншым чынам. Улады неаднаразова адзначалі, што сквер створаны з мэтаю акрэсліць межы святыні і такім чынам ушаноўваецца памяць пра касцёл.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя, Пінск
Фота wikipedia.org