У Зэльве адбудзецца Ганненскі кірмаш



Пачынаючы з 2012 года ў Зэльве штогод праводзіцца абласное свята “Ганненскі кірмаш”. І сёлета Ганненскі кірмаш 27 жніўня запросіць усіх гарадзенцаў на сваё свята.

За дзень да свята ў Зэльвенскім раённым Цэнтры культуры адбудзецца адкрыццё музейнага пакоя Ганненскага кірмашу. А ў вёсцы Дзярэчын Зэльвенскага раёна пройдзе навуковая канферэнцыя, прысвечанага 600-годдзю Дзярэчына. У ёй прымуць удзел краязнаўцы, педагогі, бібліятэкары і навукоўцы з розных куткоў Беларусі. Праўда, славутага земляка, аўтара вядомай кнігі “Дзярэчынскі дыярыюш” Міхася Скоблу і іншых даследчыкаў Дзярэчына, мясцовыя вертыкальшчыкі не запрасілі.

Тэатралізаванае свята “Ганнескі кірмаш” адбудзецца на цэнтральнай плошчы Зэльвы ў суботу. Там выступяць розныя фальклорныя калектывы, адбудуцца шматлікія конкурсы, гандаль, шоу з удзелам конных клубаў, выставы коней і выяўленчага мастацтва.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Зэльва