Cацыял-дэмакраты супраць польскага консульства



Футбольны двубой паміж гарадзенскімі сацыял-дэмакратамі і камандай польскага консульства пройдзе ў Гародні 21 жніўня.  Мерапрыемства пачнецца а 12-й гадзіне на гарадзенскім стадыёне “Нёман” на полі для хакея на траве.

Распавядае кіраўнік суполкі БСДП (Грамада) у Кастрычніцкім раёне Гародні Анатоль Мышкевіч:

– Запрашаю ўсіх наведаць гэтае мерапрыемства. Будзе весела, цікава. Такога раней не было. Гэта наш першы вопыт. Думаю, і не апошні: будзем далей праводзіць такія спартовыя мерапрыемствы.

Сацыял-дэмакраты ў Гародні рыхтуюцца таксама да вялікага моладзевага спартовага спаборніцтва, які пройдзе ў горадзе напрыканцы жніўня – пачатку верасня 2016 года.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня