У Берасці пачаў сваю працу тэатральны фестываль “Белая вежа”



На фестывалі сустрэліся і абменьваюцца творчасцю тэатральныя калектывы з больш чым 20-ці краінаў з постсавецкай ды еўрапейскай прасторы.

Кіраўнік і заснавальнік тэатру „Жыраф-раяль” з горада Нарва, што ў Эстоніі, Станіслаў Варкі адзначае, што ён заўсёды адкрыты да новых ідэяў і досведу:

– Чакаю. Я вельмі хачу паглядзець. Вельмі шмат розных людзей, сябры нашыя прыехалі з Польшчы, і наогул хачу паглядзець, абмеркаваць, атрымаць для сябе творчы імпульс, які гэты фестываль нам і прапаноўвае.

Удзельнік тэатру “Ніколі” з горада Кракаў з Польшчы спадар Мікалай перакананы, што галоўны на фестывале – гэта глядач, для якога яны і прывезлі свой падарунак:

– З прыемнасю прыехалі сюды і праз два дні будзем граць спектакль, каб падзяліцца сваімі фантазіямі, падзяліцца з тымі людзі, якія жывуць тут, сваёй адкрытасцю, падзяліцца тым, чым актор можа падзяліцца з гледачамі.

Фестываль “Белая вежа” ў Берасці працягнецца да 19-га верасня. Наперадзе гледачоў чакаюць выступы тэатральных калектываў з такіх краінаў як Украіна, Беларусь, Расея, Азербайджан, Казахстан, Славакія, Італія і іншых.

Беларускае Радыё Рацыя