Аўкцыён па продажы канфіскаванага дому Ніны Багінскай не адбыўся
Аўкцыён па продажы канфіскаванага дому вядомай грамадскай актывісткі Ніны Багінскай, які мусіў абыцца сёння, у выніку не адбыўся. Каб падтрымаць яе ў Смалявічы прыехалі праваабаронцы і грамадскія актывісты.
Канфіскацыя маёмасці Ніны Багінскай, якая была шматразова аштрафаваная за ўдзел у акцыях апазіцыі, і, на думку дзяржавы, мае вялікую запазычанасць, з’яўляецца цалкам незаконнай, гаворыць кінарэжысёрка і грамадская дзяячка Вольга Нікалайчык.
– Мы прыехалі, сталі ў цэнтры горада. Я – з плакатам, на якім напісана: “Лецішча садовага таварыства “Геолаг” канфіскаванае незаконна, таму продажу – не!”. І калі мы прыйшлі ў 10 гадзін у РАУС у пакой №2, дзве дзяўчыны ў міліцэйскай форме нам сказалі, што пакупнік не з’явіўся.
На Вольгу Мікалайчык і Ніну Багінскую былі складзеныя пратаколы за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Тым не менш, актывісты маюць намер прыязджаць на кожны аўкцыён, каб засведчыць магчымым пакупнікам пра незаконнасць продажу дома.
Павел Генадзіч, Беларускае Радыё Рацыя
Фота svaboda.org