8 прадстаўнікоў БХД не зарэгістраваны кандыдатамі ў дэпутаты
Улады адмовіліся рэгістраваць кандыдатамі ў дэпутаты 8 чалавек з 32 прамоўцаў. Так называюць сваіх удзельнікаў у парламенцкіх выбарах у аргкамітэце па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». Адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі адзначае, што ў асобных выпадках пададзеныя скаргі. Ён каментуе прычыны, па якіх улады адмовіліся рэгістраваць прэтэндэнтаў ад хрысціянскіх дэмакратаў.
– Асноўныя нерэгістрацыі звязаныя з пытаннямі па дэкларацыях. Частка адмоў абгрунтаваная, частка – не. Па чатырох кандыдатах мы не падавалі скаргаў, па чатырох – так, бо там былі відавочныя парушэнні закона з боку камісіі. Напрыклад, не зарэгістравалі аднаго з нашых кандыдатаў, бо ён прадставіў даведку з месца працы без пячаткі, хоць установа не мае пячаткі. І гэта, у прынцыпе, цалкам нармальная сітуацыя. Гэта сведчыць пра тое, што ўлада стараецца, калі ідзе ад яе слабы кандыдат, зрабіць для яго найбольш лаяльныя ўмовы.
Напярэдадні Гарадзенская абласная выбарчая камісія адмовілася рэгістраваць трох прамоўцаў БХД Бэлу Дашкіну, Мікалая Саляніка і Антона Войцэхава, якім раней адмовілі ў рэгістрацыі акруговыя выбаркамы.
18 жніўня адбудуцца судовыя пасяджэнні па скаргах на нерэгістрацыю Саляніка і Войцэхава.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя